Усе дамы Мінска падключаць да ацяплення да 11 кастрычніка

Источник материала:  
08.10.2010 11:44 —

Працэс падключэння цяпла ў жылым сектары Мінска завершыцца 11 кастрычніка, паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

«Ацяпленне ў дамах сталіцы пачалі ўключаць 7 кастрычніка. Паводле звестак на вечар 7 кастрычніка, да цяпла падлучаныя каля 23% дамоў.

11 кастрычніка гэты працэс будзе завершаны ў поўным аб’ёме», — сказаў Анатоль Лаўнічук.

Паводле яго слоў, усе ідзе ў штатным рэжыме, ніякіх няштатных сітуацый няма.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА
←Рэзервовая тэрыторыя Мінска складае каля 24 тысяч гектараў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика