У шэрагу раёнаў Мінска падчас навальніцы выпаў град
Вечарам 4 жніўня ў шэрагу раёнаў Мінска падчас навальніцы выпаў град. Так, на вуліцы Ангарская град ішоў не менш як 20 хвілін. Тэмпература паветра пры гэтым панізілася да 18—20 градусаў.
Град і моцны вецер, парывамі да 15—17 метраў за секунду, адзначаліся галоўным чынам на ўсходзе сталіцы. Навальніца прайшла і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці, напрыклад у Пухавіцкім і Барысаўскім. У Барысаўскім раёне падчас навальніцы зафіксавана ўзмацненне ветру да 21 метра за секунду.
У гідраметэацэнтры паведамілі, што вечарам і ноччу па краіне чакаюцца навальніцы са шквалістым узмацненнем ветру, парывы якога могуць дасягаць 22 м/с. У паўночных раёнах месцамі магчымы град.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН