У
У прыватнасці, паводле яго слоў, стварэнне пешаходных зон прадугледжана на ўчастках вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай. «Гэта работа запланавана на 2012 год, і мы спадзяёмся, што ў 2012 годзе мы яе выканаем», — сказаў Жых.
Ён таксама паведаміў, што вуліца Інтэрнацыянальная ў выніку рэканструкцыі значна зменіцца.«Адзін з момантаў рэканструкцыі — прыстасаванне будынка па вуліцы Інтэрнацыянальная, 11 пад гасцінічны комплекс (цяпер там знаходзяцца офісныя памяшканні, у тым ліку рэстаран). Гэта абумоўлена тым, што ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі сённяшняй Інтэрнацыянальнай вуліцы знаходзілася развітая сетка гасцінічнага сервісу. Там было шмат прыватных маленькіх гатэляў. І цяпер ужо прынята рашэнне аб аднаўленні гэтай сеткі», — паведаміў галоўны інжынер.
Жых выказаў надзею на тое, што да канца 2011 года асноўныя пытанні па рэканструкцыі Інтэрнацыянальнай вуліцы будуць вырашаны.
Сяргей Пульша, БелаПАН