У суботу ў Мінску пройдзе масавае фізкультурна‑спартыўнае свята

Источник материала:  
25.06.2010 13:33 —

Як паведаміў журналістам першы намеснік начальніка ўпраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызме Мінгарвыканкама Юрый Шакола, мерапрыемствы пройдуць на праспекце Пераможцаў — ад Дома фізкультурніка да стэлы «Мінск — горад‑герой». Галоўнай падзеяй свята будзе чатырохгадзінная фітнес‑канферэнцыя, на якой майстар‑клас для ўсіх ахвотных дасць кіраўнік фітнес‑клуба «Багіра» Наталля Наважылава.

Будуць арганізаваны спаборніцтвы па адзінаборствах, валейболе, перацягванні каната, гіравым спорце, армрэслінгу, хуткасным і фігурным катанні на ролікавых каньках, стрытболе. Гледачы змогуць убачыць паказальныя выступленні спартсменаў‑асілкаў, па ўсходнім адзінаборстве, спартыўных танцах і гімнастыцы, акрабатыцы.

На веладарожцы пройдуць спаборніцтвы па роварным спрынце на дыстанцыі 100 метраў. Ад Палаца спорту да стэлы будуць праходзіць спаборніцтвы па мініфутболе, а на акваторыі ракі Свіслачы — па парусным спорце.


БелаПАН

←ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика