ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў
З 25 чэрвеня ў Мінску праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Хуткасць», паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
БелаПАН
Акцыя, тэрмін якой не абмежаваны, накіравана на папярэджанне ДТЗ у выніку перавышэння хуткасці. Падчас акцыі будзе праводзіцца масіраваная адпрацоўка асноўных гарадскіх магістраляў і МКАД. Кантроль хуткасці будзе ажыццяўляцца стацыянарна і ў транспартным патоку з патрульных машын і машын стандартнага выканання. У горадзе і на МКАД дадаткова будуць устаноўлены стацыянарныя хуткасцемеры з відэафіксацыяй «Арэна».
Да парушальнікаў хуткаснага рэжыму будуць прымяняцца «самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аж да пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам», папярэджваюць у ДАІ.Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за пяць месяцаў гэтага года ў Мінску па прычыне перавышэння хуткасці адбылося 59 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінулі, 77 — атрымалі раненні.
БелаПАН