Аўтакатастрофа пад Гроднам: "мэрсэдэс" разарвала на часткі

Источник материала:  
15.06.2010 —
Аўтакатастрофа пад Гроднам: "мэрсэдэс" разарвала на часткіУ выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Гродненскім раёне загінуў кіроўца "мэрсэдэса". Ягоны аўтамабіль разарвала на часткі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гарадзенскае абласное ДАІ.Аварыя адбылася на аўтадарозе Гродна-Азёры. 28-гадовы жыхар Градна не ўправіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з "фіятам" на сустрэчнай паласе. Ад удару "мэрсэдэс" разарвала на дзве часткі, кіроўцу выкінула з машыны і ён сканаў на месцы. Ужо вядома, што мужчына быў нецьвярозы.

Кіроўца і пасажырка "фіята" атрымалі траўмы і трапілі ў лякарню. Гэта магла быць трайная аварыя, бо за "фіятам" ішоў "сітраен". Кіроўцу апошняга ўдалося перадухіліць сутыкненне і спыніцца літаральна ў метры ад месца здарэння.
←У сталіцы з’явіцца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика