Мінскі даішнік абстраляў парушальніка

Падчас уцёкаў кіроўца "Лянчы" пратараніў два аўтамабілі, а на адным са светлафораў выехаў на тратуар і збіў жанчыну, распавёў Ластоўскі.
Ластоўскі: "Супрацоўнік ДАІ прыняў рашэнне выкарыстаць табельную зброю, каб спыніць транспартны сродак, бо інакш спыніць яго было немагчыма".
Інспектар зрабіў 8 стрэлаў і прабіў заднія колы, але машына не спынілася і павярнула на вуліцу Малініна. Ужо там інспектар на службовым аўто падрэзаў "Лянчу" і прыціснуў да ўзбочыны дарогі.
Кіраваў аўтамабілем раней асуджаны за рабаўніцтва 39-гадовы мужчына. Як паказаў аналіз крыві, ён быў п'яны (2,23 праміле). Парушальніка яшчэ ў 2008 годзе пазбавілі правоў за кіраванне ў п'яным выглядзе. Каб пакатацца гэтым разам, аўтамабіль ён угнаў.