У выніку ДТЗ пад Лагойскам загінулі пяць чалавек
Пяць чалавек загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 12 чэрвеня ў Лагойскім раёне.Як паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры Беларусі, раніцай 12 чэрвеня пад Лагойскам "Фальксваген", якім кіраваў пенсіянер 1949 года нараджэння, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з "БМВ", за рулём якога знаходзіўся менеджэр аднаго з прадпрыемстваў 1958 года нараджэння. Ад удару "БМВ" кінула пад колы аўтапоезда "Івека", як рухаўся насустрач. У выніку сутыкнення з грузавіком загінулі вадзіцель "БМВ", яго жонка, дачка, унучка і сын.