Сьцягі і стужкі міліцыянты пакінулі сабе

Источник материала:  
14.06.2010 —
Сьцягі і стужкі міліцыянты пакінулі сабеАктывістка руху "Вольная моладзь" Віка Ладзіс атрымала адказ з міліцыі, у якім ёй паведамілі, што "ня знойдзена аб'ектыўнага пацьверджаньня факту затрыманьня" актывістаў і іх знаходжаньня ў міліцыі.

Нагадаем, што 26 красавіка за 4 гадзіны да правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" міліцыянты затрымалі актывістку арганізацыі Віку Ладзіс і двух яе сяброў.

Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі ўсе рэчы затрыманых, забралі расьцяжку: "Свабоду палітвязьням!" і нацыянальную сымболіку. Маладыя людзі паскардзіліся ў пракуратуру. Яны паведамілі, што іх трымалі больш за 3 гадзіны ў пастарунку міліцыі, нягледзячы на тое, што ўсе затрыманыя былі непаўналетнія. Паводле заканадаўства цягам гадзіны ў міліцыю павінны былі выклікаць іх бацькоў ці сацыяльнага пэдагога.

Апроч таго, міліцыянты самавольна забрылі ў актывістаў рэчы, не складаючы ніякіх пратаколаў.

Маладыя людзі лічаць, што міліцыянты наўмысна не зрабілі запіс у журнале і не зафіксавалі факт затрыманьня менавіта дзеля таго, каб забраць у іх усю агітацыйную прадукцыю напярэдадні буйной вулічнай акцыі.

Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну не вярнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі актывістам руху "Вольная моладзь".

←У выніку ДТЗ пад Лагойскам загінулі пяць чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика