У мінскай Лошыцы адбудзецца асвячэнне капліцы

Источник материала:  
25.05.2010 12:10 —
У суботу 5 чэрвеня а 15‑й адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца, Ігуменскі тракт, 26), якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Парафія існуе з 1997 г., у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г. На працягу шасці гадоў вернікі маліліся ў арэндаванай зале мясцовага ЖЭСа, яшчэ раней святая Імша цэлебравалася ў прыватных кватэрах. 8 чэрвеня 2009 г. адбылося асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы.

Будаўніцтва новых святыняў — важная і неабходная справа ў жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, да гэтага часу многія парафіі Мінска не маюць уласных капліц і касцёлаў, таму з асаблівай радасцю запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у асвячэнне капліцы Маці Божай Ружанцовай.


catholic.by

←Соединенные Штаты продлили частичную приостановку санкций в отношении Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика