Зацверджаныя тарыфы на паркоўку аўтамабіляў у Мінску
паведаміў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Леанід Дарашчонак.
Суразмоўца нагадаў, што з 1 студзеня ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Такое рашэнне было прынята для паніжэння падатковага цяжару на фізічных і юрыдычных асобаў. Выключэнне склалі ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, у ГЦ «Ждановічы» ці іншых буйных гандлёвых аб’ектах. Але ў сакавіку выйшаў указ №143, які замест мясцовага збору увёў плату за стаянку на паркоўцы. Яе памер вызначаецца рашэннем Мінгарвыканкама.
Рашэннем гарвыканкама зацверджаны тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах:— Паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілін — 1 тыс .рублёў, ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожны наступную гадзіну паркоўкі — 2 тыс.
— Кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 — 300 рублёў.
— Абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам — 80 тыс. рублёў, юрыдычным асобам — 100 тыс.;
— Пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілін — 1 тыс., 60 хвілін — 2 тыс.;
Таксама зацверджаныя тарыфы пры разліку электроннымі дэбетнымі карткамі.
Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфе ў падвойным памеры.
БЕЛТА