На ўчастку вуліцы Валадарскага ў Мінску закрыты рух транспарту да 1 ліпеня
У сувязі з пракладкай электрычнага кабелю да 1 ліпеня закрыты рух транспарту на ўчастку вуліцы Валадарскага ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Карла Маркса ў Мінску.
Рашэнне аб закрыцці вуліцы прынята сталічнымі ўладамі, паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама. Лінія магутнасцю 110 кВ пракладваецца для будучай падстанцыі »Няміга».
БелаПАН