Вінцук Вячорка: Качыньскі прынцыпова разумеў, што адбываецца ў Беларусі

Источник материала:  
10.04.2010 —

«У першую чаргу, глыбокія спачуваньні ўсім блізкім і прэзыдэнта, і усіх, хто загінуў і ўсяму польскаму народу. Гэта проста нечуваная бяда, нечуваная катастрофа...

Пра Качыньскага я магу сказаць толькі добрыя словы. Ён з тых палітыкаў, якія пачыналі яшчэ з «дасалідарнаўскіх» часоў змагацца з падсавецкай дыктатурай, чалавек, які вельмі цьвёрда трымаўся ў сваім разуменьні каштоўнасьцяў. За гэта яго, можа быць, крытыкавалі, што ён каштоўнасна матываваны, такі бескампрамісны...

А сустракаліся мы, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, з прэзыдэнтам Польшчы, натуральна, у сувязі з нашымі, беларускімі праблемамі. Па-першае, хачу зазначыць, што ў абыходжаньні ён чалавек вельмі дэмакратычны, роўны, чалавек, які прайшоў школу «Салідарнасьці», бяз пыхі.

Ён прынцыпова разумеў, што адбываецца ў Беларусі, прынцыпова разумеў, як у нас сплятаецца ў адно неабходнасьць дэмакратычных зьменаў і неабходнасьць абароны незалежнасьці. Мне здаецца, у польскай палітыцы ён на такіх самых пазыцыях стаяў. Сьветлая памяць».
←"Я здесь живу. И дети будут жить"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика