Блізкія пазіцыі

Источник материала:  
Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыняў старшыню Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Анатоля Рубiнава, паведамляе прэс-служба прэзiдэнта Казахстана.   Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што кожны вiзiт i сустрэчы прадстаўнiкоў дзвюх краiн зблiжаюць дзяржавы, якiя ўжо з'яўляюцца блiзкiмi ва ўсiх адносiнах. "Казахстан i Беларусь маюць вельмi падобныя пазiцыi па многiх пытаннях развiцця ўнутранай i знешняй палiтыкi. Мы актыўна ўзаемадзейнiчаем у эканамiчнай i палiтычнай сферах, у прыватнасцi, супрацоўнiчаем у рамках СНД, АДКБ, а ў апошнi час — Адзiнай эканамiчнай прасторы i Мытнага саюза", — падкрэслiў Нурсултан Назарбаеў.

Анатоль Рубiнаў падзякаваў за магчымасць правядзення сустрэчы i адзначыў, што працэсы iнтэграцыi на еўразiйскай прасторы iдуць дастаткова iмклiва. "Нашы парламенты адыгрываюць у гэтым немалую ролю. Мы кантактуем у розных фарматах, i працэс узгаднення заканадаўчай базы, а таксама нашых дзеянняў праходзiць пастаянна. Мы маем намер яшчэ больш iнтэнсiфiкаваць гэты працэс, паскорыць яго i зрабiць больш прадуктыўным. Думаю, што мой вiзiт будзе спрыяць таму, каб мiжпарламенцкае ўзаемадзеянне ўзмацнiлася", — сказаў Анатоль Рубiнаў.

←Обзор важнейших событий 24 апреля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика