Фарміраванне ідэалагічнай вертыкалі сябе апраўдала

Источник материала:  

Такое меркаванне выказаў учора журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў. Ён прыняў удзел у пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся стан ідэалагічнай работы ў Мінску ў 2012 годзе і меры па яе ўдасканаленні, перадае карэспандэнт БелТА.

На думку Аляксандра Радзькова, тое, што ў рэспубліцы ідэалагічная работа праводзіцца сістэмна, у яе ўключаны грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, дае магчымасць зрабіць менш памылак. А калі пралікі і здараюцца, то яны нязначныя, паколькі ў цэлым дзяржаўная палітыка вытрымліваецца, людзі нацэлены на пазітыўныя справы і праекты.

Разам з тым ёсць недапрацоўкі ў прыватным сектары эканомікі, дзе часта за бізнэсам кіраўнікі забываюць пра людзей. Аляксандр Радзькоў лічыць, што ў буйных фірмах трэба прадугледжваць пасаду намесніка па ідэалагічнай рабоце.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў важнасць ідэалогіі ў развіцці дзяржавы і грамадства. У сталіцы, дзе сканцэнтраваны буйныя прамысловыя прадпрыемствы, офісы палітычных партый і грамадскіх арганізацый, ідэалагічныя пытанні стаяць найбольш востра, і неабходна аператыўна рэагаваць на выклікі, задзейнічаць розныя сродкі ўплыву на выхаванне падрастаючага пакалення, светапогляд жыхароў.

На думку Аляксандра Радзькова, многае ў ідэалагічнай рабоце залежыць ад кадравага патэнцыялу. "Каб ідэолаг быў пераканаўчым, яму трэба быць адукаваным, умець абгрунтаваць і данесці да іншых свае пазіцыі. Працаваць у ідэалагічнай сферы — гэта высокая адказнасць".

←Очищение и месть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика