МЗС Беларусі: асноўную ўвагу — знешнеэканамічнай дзейнасці

Источник материала:  

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі ў 2013 годзе будзе знешнеэканамічная. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 29 студзеня далажыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць аб тых праблемах, якія існуюць у Міністэрстве. "Мінула нямала часу пасля назначэння вас міністрам замежных спраў. Лічу, што тыя праблемы, якія існуюць у МЗС, ужо відаць. Я хацеў бы, каб вы іх хаця б схематычна абазначылі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на адносіны Беларусі з партнёрамі на Захадзе і Усходзе. "Што ў нас адбываецца на восі Усход-Захад? Мяне цікавіць больш заходняя праблематыка, тым не менш напярэдадні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, магчыма, ёсць пытанні і на ўсходнім напрамку ў плане АЭП і Расійскай Федэрацыі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту было даложана аб планах работы Міністэрства замежных спраў у гэтым годзе і на бліжэйшую перспектыву, сфарміраваных з улікам установак кіраўніка дзяржавы.

Беларускім знешнепалітычным ведамствам зацверджаны заданні загранустановам па забеспячэнні экспарту, інвестыцый у Беларусь, узгодненыя з галінамі і рэгіёнамі. Паводле слоў міністра, заданні вельмі напружаныя, і МЗС прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб іх выканаць. Практычна дзве трэці ўсіх мерапрыемстваў і ўсёй увагі ў рабоце міністэрства будзе ўдзелена прыярытэтнаму напрамку — знешнеэканамічнай дзейнасці.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўсе прагнозныя паказчыкі павінны быць безумоўна выкананы. Аляксандр Лукашэнка мае намер летам гэтага года сустрэцца з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, пракантраляваць, як выконваюцца гэтыя прагнозныя паказчыкі, і паставіць задачы на перспектыву.

Закраналася пытанне перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг прапаноў МЗС Беларусі, накіраваных на далейшую актывізацыю работы з еўрапейскімі партнёрамі.

Акрамя таго, былі абмеркаваны прапановы па некаторых кадравых пытаннях, у цэлым падтрыманыя Прэзідэнтам.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Деньги только под реальные проекты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика