Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаемых пасад Алега Качана і Ігара Заічкова

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаемых пасад міністра спорту і турызму Алега Качана і памочніка Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігара Заічкова.

На праведзеным 26 кастрычніка алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Прэзідэнт жорстка раскрытыкаваў работу па падрыхтоўцы спартсменаў да Гульняў у Лондане.

"Усе гэтыя няўдачы ў многім тлумачацца раз'яднанасцю і ўнутранымі разборкамі ў камандах. А такога быць не павінна, гэта Алімпіяда, і там не месца для высвятлення адносін", — упэўнены Прэзідэнт.

"Так, у нас ёсць шмат пытанняў да судзейства ў Лондане. Але ўсе спартыўныя чыноўнікі ведалі і павінны былі ўлічваць, куды мы едзем і як там адносяцца да спартсменаў высокага ўзроўню, якія гатовы адабраць медалі ў моцных гэтага свету, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Нельга забываць і аб тым грамадскім рэзанансе, які выклікалі спартыўныя няўдачы. На жаль, мінулыя Гульні сталі сапраўдным расчараваннем для ўсяго беларускага народа. Усе мы разлічвалі на больш важкія вынікі".

"Цяпер нам трэба ўлічыць усе недапрацоўкі, атрымаць урокі і эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад спартыўнай грамадскасцю. Не крыўдуйце, але з іншымі людзьмі ў кіраўніцтве", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Духовное единство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика