Прэзідэнт Беларусі патрабуе паскорыць тэмпы ўборкі і перапрацоўкі сельгаскультур

Источник материала:  

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставiў 30 жнiўня ў час даклада прэм'ер-мiнiстра Мiхаiла Мяснiковiча, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Кiраўнiк дзяржавы абазначыў шэраг актуальных у цяперашнi час для грамадства тэм, па якiх хацеў бы атрымаць дэталёвую iнфармацыю. У прыватнасцi, гэта тычыцца сiтуацыi ў эканомiцы i фiнансавай сферы. Прэзiдэнт адзначыў, што пытаннi сацыяльна-эканамiчнага плана будуць абмеркаваны пры разглядзе асноўных напрамкаў развiцця i бюджэту на 2013 год. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэтыя асноўныя дакументы, якiя вызначаюць развiццё краiны, павiнны быць гатовыя да канца месяца, з тым каб забяспечыць iх прыняцце да абрання новага парламента.

Актуальным пытаннем з'яўляецца ход уборачнай кампанii. Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што збожжа ўжо практычна сабрана, адстае толькi Вiцебская вобласць. Аднак, на думку Прэзiдэнта, наперадзе яшчэ вялiкi аб'ём работ з уборкай iншых сельскагаспадарчых культур, у прыватнасцi лёну, цукровых буракоў, кукурузы. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу больш актыўна правесцi ўборку культур, пакуль гэта дазваляе сухое надвор'е.

"Цукар падаражэў на сусветным рынку. З гэтага пункту гледжання сяляне нашы могуць мець дадатковы заробак. Таму мы павінны сёння больш актыўна весці перапрацоўку цукровых буракоў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама вырашыць пытанне з заключэннем кантрактаў па пастаўках бульбы. "Нам патрэбна яснасць, колькі мы прададзім, каму і па якой цане", — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы закрануў пытанне падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Як далажыў прэм'ер-міністр, усе аб'екты гатовыя да яго пачатку. Шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям аказваецца матэрыяльная дапамога на набыццё школьнага адзення і канцылярска-пісьмовых прылад.

Прэзідэнт таксама згадаў пра дапамогу беларускіх будаўнікоў у аднаўленні пасля паводкі школы ў Крымску. Гэтая работа завершана. Аляксандр Лукашэнка папрасіў прэм'ер-міністра ад свайго імя падзякаваць будаўнікам за тую вялікую працу, якую яны зрабілі. "І Прэзідэнт Расіі, і прэм'ер-міністр выказалі падзяку за гэтую працу. Людзі добра паставіліся да яе выканання, і гэта быў добры жэст у падтрымку нашых братоў-расіян, якія трапілі ў бяду, гэтак жа, як і Расія заўсёды нам дапамагала ў падобных выпадках", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт паставіў перад урадам шэраг задач, якія тычацца паспяховага завяршэння года, выхаду на планавыя паказчыкі, у тым ліку па заработнай плаце, прадукцыйнасці працы.

Прэм'ер-міністр далажыў аб асноўных падыходах па фарміраванні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на 2013 год. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у цэлым для эканомікі прапануюцца няпростыя паказчыкі. Так, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту плануецца на ўзроўні 108,5%, экспарту — 115,2%. Пры гэтым упор робіцца на інавацыйную накіраванасць, пашырэнне таварнай наменклатуры, для чаго будуць стварацца сучасныя вытворчасці. У цэлым урад ацэньвае аб'ём інвестыцый наступнага года ў $20 млрд. Пры гэтым з бюджэту выдзяляецца Br2 трлн на прынцыпова новыя праекты інавацыйнай накіраванасці, так званы інавацыйны фонд. Акрамя таго, ва ўрадзе дамовіліся аб канцэнтрацыі часткі чыстага прыбытку, што застаецца ў распараджэнні дзяржаўных прадпрыемстваў, на прыярытэтныя праекты, якія будуць вызначаць твар беларускай эканомікі.

Прэзідэнт падтрымаў асноўныя падыходы ўрада. Ужо ў бліжэйшы час будзе праведзена нарада па разглядзе ходу выканання прагнозу бягучага года і ўстанаўлення задач на 2013 год.

Быў таксама разгледжаны шэраг прапаноў урада па пытаннях работы прамысловасці і беларускіх пасольстваў за мяжой. У бліжэйшы час да беларускіх дыпмісій будуць даведзены мэтавыя заданні па аб'ёмах экспарту і прамых замежных інвестыцыях, якія распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы. У сярэдзіне наступнага года кіраўнікі беларускіх дыпмісій здадуць справаздачу аб выкананні пастаўленых мэтавых задач.

Прэзідэнту даложана і аб выкананых работах па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які ў гэтым годзе пройдзе ў Горках. Большасць аб'ектаў ужо ўведзена ў эксплуатацыю, у прыватнасці лядовы палац, стадыён, хірургічны корпус, стаматалагічная паліклініка, у завяршальнай стадыі знаходзіцца рамонт дарогі М4 Мінск—Магілёў, моста праз Бярэзіну, амфітэатра.

Акрамя таго, было закранута пытанне, якое датычыцца рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Як адзначыў прэм'ер-міністр, абсталяванне для аснашчэння даільных залаў усіх 1,2 тыс. рэканструюемых ферм будзе пастаўлена не пазней за 1 снежня.

←Первые теледебаты выйдут в эфир уже завтра, а сегодня Центризбирком завершил рассмотрение жалоб от незарегистрированных кандидатов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика