Аляксандр Лукашэнка прапануе надаць фестывалю "Кліч Палесся" статус міжнароднага

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Другога рэспубліканскага фестывалю "Кліч Палесся" прапанаваў надаць гэтаму мерапрыемству статус міжнароднага, паведамляе БЕЛТА.

"Я звяртаюся ў першую чаргу да дэлегацый Расіі, Украіны і Польшчы. Давайце зробім гэты фестываль міжнародным. Бог любіць тройцу, з трэцяга фестывалю і пачнём", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прапануе надаць фестывалю "Кліч Палесся" статус міжнароднага

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі праводзіцца шмат маштабных фестываляў, аднак менавіта "Кліч Палесся" вылучаецца асаблівай душэўнасцю, ідзе каранямі ў мінулае. "Таму фестывалю быць", — падкрэсліў Прэзідэнт.

У гэтым годзе фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" сабраў каля тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

←В Астане обсуждается вопрос создания Евразийского парламента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика