Журналіста Еўрарадыё Віталя Ругайна вызвалілі ў зале суда
27.07.2012
—
Новости Политики

Аднак справу не закрылі, а накіравалі на дапрацоўку — міліцыянты маюць пяць дзён, каб знайсці доказы вінаватасці Ругайна. Калі знойдуць, то адбудзецца новае судовае паседжанне. Калі ж не — справу закрыюць.
Нагадаем, журналіст "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Віталь Ругайн быў затрыманы ў Мінску ў дзень свайго 25-годдзя, яго абвінавачваюць у брыдкаслоўі ў грамадскім месцы.