Андрэя Бандарэнку паставілі ў КДБ на прафілактычны улік
20.07.2012
—
Новости Политики

19 ліпеня праваабаронца Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа», быў затрыманы і дастаўлены ў КДБ, дзе яму паведамілі, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік.
Нагадаем, 4 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 295, у адпаведнасці з якім грамадзяне, якія стаяць на прафіляктычным уліку ў органах КДБ, будуць абмежаваныя ў выездзе за мяжу.