Аляксандр Лукашэнка: "Умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых павінна стаць прыярытэтам работы выпускнікоў ваенных ВНУ"

Источник материала:  

У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але яна павінна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і ўмацоўваць ваенную бяспеку. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня на прыёме выпускнікоў ваенных навучальных устаноў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для гэтага ў Беларусі і існуе сучасная армія", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што штогадовыя прыёмы выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі сталі добрай традыцыяй. Яны праводзяцца ў пачатку ліпеня, калі беларускі народ святкуе Дзень Незалежнасці. "Гэтымі днямі мы ўспамінаем подзвіг салдат і афіцэраў брацкіх савецкіх народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта яны, прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, змагаліся плячо ў плячо і адстаялі свабоду, дабрабыт і мірнае неба над нашай рэспублікай", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка: "Умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых павінна стаць прыярытэтам работы выпускнікоў ваенных ВНУ"

Прэзідэнт адзначыў, што сёння як ніколі актуальны каштоўнасці, завешчаныя пакаленнем пераможцаў. "Бо нават да другога дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя чалавецтва не змагло выпрацаваць надзейныя механізмы забеспячэння бяспекі ў свеце, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Палітыкі звышдзяржаў свету ўсё яшчэ аддаюць перавагу размове з дзяржавамі, якія не паддаюцца іх уплыву, на мове сілы. Аб гэтым красамоўна сведчаць падзеі ў Іраку, Егіпце, Лівіі, абстаноўка вакол Ірана і Сірыі".

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на важнасці ўмацавання ваеннай бяспекі Беларусі. Ён падкрэсліў: "Нам удалося забяспечыць высокі маральны дух і прафесіяналізм асабовага складу беларускай арміі".

Звяртаючыся да выпускнікоў ваенных ВНУ, Прэзідэнт сказаў: "З заўтрашняга дня вы возьмеце на сябе адказнасць за стан і развіццё Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. Вам трэба будзе кожны дзень вырашаць задачы падтрымання баявой гатоўнасці і аснашчанасці войскаў. Аднак прыярытэтным напрамкам работы павінна стаць умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых і перш за ўсё салдат. Для гэтага ў кожнага з вас ёсць усе неабходныя якасці, вопыт службы і самая добрая сучасная адукацыя".

"Але для таго, каб заўсёды адпавядаць патрабаванням часу, неабходна пастаянна ўдасканальвацца, праяўляць ініцыятыву, быць у курсе ўсіх навін краіны. Вядома, не ўсе стануць генераламі. А можа быць, і ўсе, прынамсі, я вам гэтага жадаю. Але атрыманыя ў вышэйшай ваеннай установе веды павінны паслужыць справе абароны нашай Айчыны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што час вучобы запомніцца не толькі новымі ведамі, але і сябрамі, калегамі, з якімі выпускнікі плячо ў плячо праходзілі гэты цяжкі і складаны шлях у сваім жыцці.

Аляксандр Лукашэнка выказаў самыя добрыя словы ў адрас прадстаўнікоў Узброеных Сіл Казахстана.

"Здавалася б, толькі нядаўна лепшыя афіцэры гэтай дружалюбнай дзяржавы прыбылі на вучобу. І вось ужо ў страі трэці выпуск факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі", — адзначыў Прэзідэнт.

Сумеснае абучэнне беларускіх і казахстанскіх афіцэраў стала яшчэ адным сведчаннем эфектыўнага ваеннага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж нашымі дзяржавамі і народамі, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з заканчэннем вучобы і пажадаў поспехаў у святым служэнні Айчыне.

На прыёме Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Гэтых узнагарод ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях удастоены за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку.   Прэзідэнт Беларусі ўручыў таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур. У прыватнасці, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена Ігару Шуневічу, чарговае воінскае званне генерал-маёра — Ігару Матрашылу, Аляксандру Вальфовічу, Андрэю Некрашэвічу, Уладзіміру Маісеенку. Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена Юрыю Брыткову, класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа прысвоены Аляксандру Архіпаву.

Кіраўнік дзяржавы, віншуючы выпускнікоў, выказаў надзею, што высокая ацэнка іх вучобы стане добрым стымулам для далейшай службы. Што датычыцца новых генералаў, Прэзідэнт падкрэсліў: "Гэта вельмі вялікі гонар — быць генералам, таму што гэта званне даецца толькі выключна заслужаным людзям".

←Новые возможности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика