Беларусь возьме ўдзел у Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам ГУМІНСКІМ возьме ўдзел у 21-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), якая адбудзецца ў Манака з 5 па 9 ліпеня.
Чакаецца, што ў працы сесіі будуць удзельнічаць звыш 250 парламентарыяў з больш чым 50 краін, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. Яны абмяркуюць тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 28 дадатковых рэзалюцый, якія датычацца ўмацавання бяспекі ў Еўропе, барацьбы з гандлем людзьмі, супрацьдзеяння расізму і ксенафобіі, экстрэмізму і радыкалізацыі, назірання за выбарамі і харчовай бяспекі.
На сесіі ПА АБСЕ будзе абмеркаваны падрыхтаваны беларускім бокам праект рэзалюцыі "Садзейнічанне выкарыстанню новых і аднаўляльных крыніц энергіі", які атрымаў падтрымку 41 парламентарыя з 17 краін.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.