Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уга Чавеса з Днём абвяшчэння незалежнасці Венесуэлы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці Венесуэлы.
"Беларусь надае вялікае значэнне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з Венесуэлай. За 15 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі дасягнуты вялікі прагрэс у канструктыўных беларуска-венесуэльскіх сувязях", — сказана ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абодва бакі на высокім узроўні падтрымліваюць цесныя кантакты, заснаваныя на шчырым даверы. Краіны паспяхова супрацоўнічаюць у рамках ААН і іншых міжнародных структур. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў будучыні плённае партнёрства паміж Беларуссю і Венесуэлай у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і іншых сферах будзе ўмацоўвацца і паглыбляцца.