Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена дзесяці студэнтам

Источник материала:  

За выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дзесяці студэнтам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены студэнты пятага курса гуманітарнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Гудзько, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Арцём Ігнаценка, факультэта радыётэхнікі і электронікі БДУІР Вольга Казлова, фізічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Генадзь Марозаў, факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ Вадзім Марціновіч, эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Лізавета Надзеіна, факультэта мастацтваў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава Вольга Плішка.

Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена курсанту пятага курса факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Юліі Фільчук, студэнтцы шостага курса лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алене Ярмолік і студэнту чацвёртага курса эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Андрэю Яфрэмаву.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Идеологическая подоплёка интеграции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика