Паважаныя ўдзельнікі і госці "Беларускага аграпрамысловага тыдня"!

Источник материала:  

Паважаныя ўдзельнікі і госці "Беларускага аграпрамысловага тыдня"!Ад імя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь вітаю вас і віншую з адкрыццём 22-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2012".

Гэты форум, які не мае аналагаў па маштабнасці ў рэспубліцы, па праве лічыцца адной з ключавых падзей года для прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу, перапрацоўчай прамысловасці і сумежных галін. Ён не толькі дэманструе нашы дасягненні ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, харчовай прамысловасці, аграрнай навуцы, сельскагаспадарчым машынабудаванні, але і абагульняе міжнародны вопыт у гэтых сферах, стымулюе пошук новых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў.

"Беларускі аграпрамысловы тыдзень" заслужана карыстаецца вялікай увагай нашых замежных партнёраў: у мінулым годзе яе наведалі прадстаўнікі аграрных ведамстваў больш як 30 краін і рэгіёнаў блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку кіраўнікі аграпрамысловых ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Украіны, Расійскай Федэрацыі. Упэўнены, што і ў гэтым годзе яна прыцягне не менш гасцей.

З года ў год павышаецца ўзровень экспазіцый "Белагра" і пашыраецца кола яе ўдзельнікаў, у тым ліку замежных. Сёлета імі стануць кампаніі з 17 краін: Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Італіі, Ірана, Кітая, Карэі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швейцарыі.

У рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня будзе прадстаўлены шырокі спектр сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для аграпрамысловага комплексу, новыя распрацоўкі аграрнай навукі, племянныя жывёлы, насенне і расліны, аграхімія, сродкі абароны раслін і глеб і многае іншае, неабходнае для эфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Прафесійным суправаджэннем выставы "Белагра-2012" стане дзелавая праграма, насычаная мерапрыемствамі па розных кірунках развіцця аграпрамысловага сектара.

Спадзяюся, што выстава дасць магчымасць не толькі азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі айчыннай і сусветнай навукі і практыкі ў вытворчасці, перапрацоўцы, гандлі і захоўванні сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, але і закладзе добрую базу для заключэння ўзаемавыгадных гандлёвых кантрактаў, абмену навукова-вытворчым вопытам, умацавання супрацоўніцтва на міжнародным узроўні.

Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям форуму плённай працы!

Выканаўца абавязкаў міністра сельскай гаспадаркі і харавання  Л. Марыніч.

←Сага про Швеца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика