Амаль трэць рэспандэнтаў адзначаюць паляпшэнне работы супрацоўнікаў дзяржорганаў, якія вядуць прыём грамадзян

Источник материала:  

Амаль трэць рэспандэнтаў (у сярэднім 29,5 працэнта) адзначаюць паляпшэнне ў 2011 годзе работы супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, якія вядуць прыём грамадзян. Аб гэтым сведчаць вынікі праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі чарговага этапу сацыялагічнага маніторынгу "Меркаванне насельніцтва Беларусі аб стане работы па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Больш як палавіна (у сярэднім 54,5 працэнта) лічаць, што канкрэтныя паказчыкі работы супрацоўнікаў дзяржорганаў (умовы для абслугоўвання насельніцтва, інфармаванне і прадастаўленне кваліфікаванай кансультацыі, прафесіяналізм і кампетэнтнасць, уменне працаваць з людзьмі, аператыўнасць у вырашэнні запытаў грамадзян, рэжым работы дзяржорганаў) практычна не змяніліся.

Аб пагаршэнні сітуацыі па разглядзе зваротаў грамадзян заяўляюць толькі 8 працэнтаў рэспандэнтаў.

Усяго апытаны 1 571 рэспандэнт ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.

←НОВОБРАНЦЫ В ЕС. Беларусь и «Восточное партнерство»: за уши никто тянуть не будет!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика