Новыя падыходы ў дзяржпадтрымцы кінематаграфіі будуць укаранёны ў Беларусі

Источник материала:  

У Беларусі будуць укаранёны новыя падыходы ў дзяржпадтрымцы кінематаграфіі. Адпаведны ўказ № 567 "Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі" 5 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент падрыхтаваны ў ходзе рэалізацыі Канцэпцыі развіцця кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь на 2009-2014 гады. Ён устанаўлівае прынцыпова новыя падыходы дзяржаўнай падтрымкі кінематаграфіі і дадатковыя стымулюючыя меры яе развіцця, якія дадуць магчымасць сфарміраваць у Беларусі сучасную кінаіндустрыю.

У мэтах стымулявання прытоку інвестыцый у кінавытворчасць з улікам замежнага вопыту прадугледжаны пераход ад поўнага да частковага (да 70 працэнтаў ад кошту кінастужкі) бюджэтнага фінансавання здымак фільмаў па сацыяльна-творчым заказе. Астатнюю суму будзе ўкладваць прадзюсар за кошт уласных сродкаў, крэдытаў або спонсарскай дапамогі.

Бюджэтныя сродкі будуць выдзяляцца толькі на конкурснай аснове. Удзел у конкурсе змогуць прыняць усе фільмавытворчыя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці. Абавязковай умовай атрымання дзяржаўнай падтрымкі стануць выкананне ўсіх работ на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўключэнне ў склад здымачнай групы не менш як 70 працэнтаў грамадзян рэспублікі.

Уладальнікам маёмасных правоў на фільм у долі бюджэтных сродкаў, укладзеных у яго вытворчасць, будзе Міністэрства культуры. Яму прадастаўлена магчымасць перадаваць, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, гэтыя маёмасныя правы вытворцу фільма. Атрыманы ім прыбытак будзе расходавацца на вытворчасць фільмаў, іх папулярызацыю сярод гледачоў, стварэнне матэрыяльнай базы кінавытворчасці.

Ва ўказе прадугледжаны дадатковыя эканамічныя стымулы для прыватных укладанняў у кінематаграфію.

На вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў будуць давацца крэдыты на выгадных умовах.

Вытворцам буйнабюджэтных фільмаў, якія паглядзела больш як 80 тыс. кінагледачоў краіны, будзе кампенсавацца 50 працэнтаў іх прадзюсарскіх рызык.

На вытворчасць фільмаў будуць таксама накіроўвацца сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі кантрольных знакаў, якія прызначаны для маркіроўкі аўдыявідэаносьбітаў з запісамі фанаграм, аўдыявізуальных твораў, тэлевізараў.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць павысіць мастацкі ўзровень беларускага кіно за кошт стварэння ў гэтай сферы эканамічнай і творчай канкурэнцыі. Дакумент таксама дасць магчымасць прыцягнуць прыватныя інвестыцыі, стымуляваць ажыццяўленне сумеснай кінавытворчасці з замежнымі партнёрамі, развіваць Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм" як універсальную фільмавытворчую арганізацыю, якая адначасова з вытворчасцю ўласнай прадукцыі будзе выконваць функцыі кінафабрыкі для беларускіх і замежных майстроў кіно.

Рэалізацыя гэтага нарматыўнага прававога акта адкрые новы этап у развіцці нацыянальнага кінематографа, будзе садзейнічаць адраджэнню і прымнажэнню яго традыцый, рэалізацыі творчага патэнцыялу беларускіх майстроў кіно.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Глава Freedom House высказался за расширение экономических санкций в отношении Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика