Моцныя, калі разам

Источник материала:  
Беларусы замежжа на сустрэчы ў Рызе прынялі зварот да кіраўнікоў дзяржаў Еўрапейскага саюза, членаў Савета Еўропы і дэпутатаў Еўрапарламента, у якім заклікаюць вярнуцца да канструктыўнага дыялога з Беларуссю
Зварот прыняты па выніках пасяджэння круглага стала “Беларусь — неад'емная частка Еўропы. Кансалідацыя беларусаў замежжа”. Кіраўнікі грамадскіх непалітычных арганізацый беларускай дыяспары суседніх з Рэспублікай Беларусь краін прыцягнулі ўвагу да кампаніі націску на сваю этнічную Радзіму, якая разгарнулася ў Еўрапейскім саюзе, ЗША і іншых краінах у сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.
У звароце падкрэсліваецца, што “ў СМІ Еўропы і сёння абмяркоўваецца пытанне аб увядзенні жорсткіх эканамічных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь”. Як лічаць беларусы замежжа, у заявах асобных высокапастаўленых асоб Еўрасаюза выкарыстоўваецца рыторыка часоў халоднай вайны і жалезнай заслоны. Беларусы, якія жывуць за мяжой, задаюць пытанне, ці дапушчальна гэта ў сучаснай Еўропе. “Гістарычны вопыт, напрацаваны еўрапейскай хрысціянскай цывілізацыяй за апошнія дзве тысячы гадоў, сведчыць аб бесперспектыўнасці выкарыстання сілы ў міжнароднай палітыцы, навязвання народам незалежных дзяржаў чужой волі, — гаворыцца ў звароце. — Пераход з мовы дыпламатыі і добрасуседства да дыктату і дыскрымінацыі ніколі не даваў і не дасць канструктыўных вынікаў”.
Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, старшыня Аб'яднання беларусаў Літвы Раман Вайніцкі, намеснік старшыні Беларускага таварыства “Сябры” (г. Нарва, Эстонія) Людміла Анус, старшыня Беларускага таварыства культуры “Лёс” (г. Талін, Эстонія) Таццяна Ніжнік, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валерый Казакоў, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Масквы Сяргей Кандыбовіч, старшыня Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў, намеснік старшыні Каардынацыйнага савета Усеўкраінскага саюза беларусаў Уладзімір Качалаба.

Аліна Грышкевіч


←МЕЙНСТРИМ БЕЛОРУССКОЙ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика