Беларусь выступае за пашырэнне ўсебаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Кубай

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 лютага на сустрэчы з міністрам замежных спраў Рэспублікі Куба Бруна Радрыгесам Парыльем.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі "няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах з Кубай, якая з'яўляецца адным з нашых асноўных партнёраў у Цэнтральнай і Лацінскай Амерыцы". Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць шмат сумесных праектаў, праўда, іх рэалізацыя крыху затармазілася ў сувязі з сусветным эканамічным крызісам.

"Думаю, нам трэба смялей ісці на рэалізацыю праектаў, у якіх зацікаўлены абодва бакі. Напрыклад, у біятэхналогіях, вытворчасці лякарстваў, якія добра развіты на Кубе. Чаму б вам не ісці сюды, на агульны мытны рынак, ствараць з намі сумесныя прадпрыемствы і атрымліваць ад гэтага выгаду? Мы гатовы ў гэтым напрамку ўсяляк садзейнічаць пашырэнню праектаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў рэгіёне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кубінскага міністра.

Прэзідэнт заявіў аб гатоўнасці Беларусі дапамагчы дружалюбнай Кубе ў тэхнічнай мадэрнізацыі і перааснашчэнні прадпрыемстваў, падобных беларускім, у стварэнні СП па вытворчасці трактароў і аўтамабіляў. Беларусь гатова рэалізоўваць такія праекты, каб з тэрыторыі Кубы выходзіць на рынкі іншых дзяржаў, адзначыў беларускі лідар. У прыватнасці, ён назваў перспектыўным узаемадзеянне ў сферы вытворчасці цукру. Размова ідзе аб закупцы Беларуссю ў вялікіх аб'ёмах кубінскага трысняговага сырцу з наступнай яго перапрацоўкай у цукар. Аляксандр Лукашэнка перадаў найлепшыя пажаданні кубінскім лідарам Раулю Кастра і Фідэлю Кастра.

Кіраўнік кубінскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь для Кубы з'яўляецца прыярытэтам на знешнепалітычнай арэне.

←Такова клубная жизнь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика