Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэты дзень — даніна павагі ўсім, хто аддаў жыццё за Радзіму і хто сваім небывалым гераізмам адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі, выбіраць свой лёс і рашаць, як жыць. Свята годных нашчадкаў пакалення пераможцаў, якія аберагаюць мір і дабрабыт краіны ў сучасных умовах.
Мы па праву ганарымся гістарычным выбарам, зробленым беларускім народам, упэўненыя ў сучасным і з аптымізмам глядзім у будучыню.
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сёння — гэта ўвасабленне высокага прафесіяналізму і выдатнай баявой вывучкі, надзейны шчыт Айчыны, гарант тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.
У гэты святочны дзень выказваю шчырую ўдзячнасць не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, але і тым, хто мірнай і сумленнай працай умацоўвае нашу краіну, павялічвае яе нацыянальнае багацце.
Жадаю вам шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.