Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ў сувязі з пачаткам работы Архірэйскага сабору
03.02.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, епіскапату Праваслаўнай царквы і ўсім вернікам у сувязі з пачаткам работы Архірэйскага сабору.
"На працягу стагоддзяў Праваслаўная царква была апорай міру і спакою, клапацілася аб маральным удасканаленні чалавека, захаванні культурных і нацыянальных традыцый", — гаворыцца ў пасланні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праца Архірэйскага сабору будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва дзяржавы і Царквы, дасягненню сапраўднай сімфоніі ў іх узаемаадносінах.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.