Франаку Вячорку пагражалі «рознымі хваробамі і летальным вынікам»
10.01.2011 19:01
—
Новости Политики
10 студзеня з спецпрыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна выйшаў моладзевы лідар Франак Вячорка. Ён адбываў 12-суткавае зняволенне за ўдзел у акцыі салідарнасці 21 снежня.
Франак кажа, што падчас зняволення да іх прыходзіў следчы КДБ, каб правесці допыт. Напрыклад, у Міхася Пашкевіча пыталіся пра дзейнасць арганізацыі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу».
А вось у самога Вячоркі цікавіліся пра падзеі 19 і 20 снежня. «Допыт вёў следчы Батвянкоў.
Казаў, маўляў, ведаю, што вы задумваеце кансалідацыю астаткаў апазіцыі. Раіў не рабіць гэтага. У праціўным выпадку абяцаў «розныя хваробы і летальныя вынікі», — зазначае Ф.Вячорка.Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП