Пяткевіч стане новым міністрам юстыцыі?
Іх выклікала тое, што ранейшага міністра юстыцыі Галаванава няма ў спісе пераназначаных міністраў, які стаў вядомы ўчора.
90% міністраў захавалі свае партфелі, нягледзячы на тое, што кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей учора ж абязаў абнаўленне кіраўніцтва краіны на 90%.
Наталля Пяткевіч была першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказнай за ідэалогію. На яе месца цяпер прызначаны былы міністр адукацыі і кіраўнік ініцыятыўнай групы
У свой час аглядальнік Аляксандр Фядута — цяпер палітвязень — пісаў, што нестандартны стыль кіраўніцтва Пяткевіч, маладой і яркай жанчыны, выклікаў непрыманне ў палку пераважна стараватых і косных ідэолагаў на месцах.
У палітычных колах мусіраваліся чуткі пра нефармальнае суперніцтва Пяткевіч і Макея. Апошняга лічылі лідарам
Мартыненка — прафесійны журналіст і тэлевізійнік, і шмат хто чакаў ягонага ўзыходу на пасаду кіраўніка БТ. Доўгі час Мартыненка і Зімоўскі працавалі разам у двухсэнсоўнай сітуацыі. Зімоўскі дазваляў сабе непрыстойныя атакі на Пяткевіч, і цяжка сабе ўявіць, як Мартыненка тое
Дарэчы, яшчэ раней самой Пяткевіч праракавалі тэлевізійную кар’еру. Прадказаць такія перамяшчэнні амаль немагчыма, бо логіка кадравай палітыкі Лукашэнкі такая, каб ніякая асоба не набірала завялікай палітычнай вагі. У цэлым ён аддае перавагу няяркім бюракратам старэйшага пакалення, у выніку чаго сярэдні век беларускага міністра складае каля 55 гадоў — адзін з найстарэйшых у Еўропе.
Больш на гэтую тэму: хто ёсць хто ва ўладзе?
Мікола Бугай