Куба рада, што яна цяпер не адна такая
30.12.2010 20:15
—
Новости Политики
Куба безагаворачна падтрымлівае выбар, зроблены беларускім народам 19 снежня. Аб гэтым сёння заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каментуючы ацэнку праведзеных выбараў з боку місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (выбары не былі прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі), дыпламат сказаў, што арганізацыям Еўропы трэба даваць больш аб"ектыўныя ацэнкі, якія адлюстроўвалі б меркаванне еўрапейскіх народаў, а не ўлад ЗША.
Пасол таксама дадаў, што народы Кубы і Беларусі падобныя: яны імкнуцца да міру і выступаюць за суверэнітэт, людзі хочуць актыўна працаваць і развіваць грамадства.
Варта адзначыць, што пасля спынення савецкіх датацый Куба з адной з самых багатых краін Амерыкі імкліва ператварылся ў адну з найбяднейшых. Цяпер кубінская эканоміка трымаецца на льготных пастаўках нафты з Венесуэлы.
Падзяліцца навіной:
МБ
МБ