Ярмошына і не думала, што АБСЕ пакладзе ёй свінню

Источник материала:  
27.12.2010 11:59 — Новости Политики
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не думала, што місія АБСЕ дасць негатыўную ацэнку выбарам. Пра гэта яна заявіла ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала ОНТ вечарам 26 снежня.

Ярмошына і не думала, што АБСЕ пакладзе ёй свінню

Растлумачваючы сваю пазіцыю, яна сказала: «Бо ўпершыню мы практычна не мелі заўваг да выніковай справаздачы. <…> Да раніцы 20 снежня заўваг не было. Калі нешта не ўхвалялася, то проста фіксавалася як факт».

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якое арганізоўвала місію назірання, «да такой ступені пачало сабе прысвойваць шырокія правы», што, мяркуе яна, аўтары канцэпцыі міжнароднага назірання ў 1990 годзе не маглі меркаваць, што «ў нас з’явіцца нешта накшталт камітэта дзяржкантролю ў складзе АБСЕ». «Яны бяруць на сябе функцыі не толькі назіральныя, але і функцыі карныя, функцыі, якія далёка выходзяць за межы самой ідэі міжнароднага назірання. Гэта ўжо ўмяшанне ў справы ўнутранага дзяржаўнага суверэнітэту», — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна звярнула ўвагу на тое, што місія АБСЕ не назірае практычна нідзе, апрача краін СНД і Грузіі. «У мяне такое адчуванне, што, калі прыбраць інстытут назірання, то гэтай арганізацыі не будзе аб чым рабіць справаздачу на сваіх штогадовых самітах. А што яшчэ, апрача назірання? Хіба прыкладаюцца якія-небудзь намаганні ў сферы бяспекі або абароны іншых правоў чалавека? Перш за ўсё правоў на жыццё, свабоду, свабоду перамяшчэння», — сказала Ярмошына.

Яна заявіла, што не адчувае абароны АБСЕ асабіста яе грамадзянскіх правоў, якія, упэўнена яна, парушаныя і ўшчэмленыя. Размова ідзе аб праве на свабоду перамяшчэння, праве «чалавека, які не ўчыняў ніякага злачынства і не пагражае ні ў чым іншым дзяржавам», зазначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Як вядома, Лідзія Ярмошына — адна з некалькіх высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якім закрыты ўезд у краіны ЕС.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Президент Беларуси сегодня встретится с Архиепископом Тадеушем Кондрусевичем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика