Затрымалі і судзяць Пашкевіча, Жыгалку, Кіркевіча, Дамарад, Мацкевіча — за пратэст каля Акрэсціна

Источник материала:  
27.12.2010 12:05 — Новости Политики
Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.

Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая распачалася, а 9.15 раніцай у панядзелак.

Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае затрыманне Міхася ад 19 снежня. У папярэдніх выпадках актывіста адпаускалі пасля непрацяглых гутарак. Ёе сам лічыць, што спецслужбы такім чынам хочуць дыскрэдытаваць яго ў вачах паплечнікаў.

Прыкладна ў 12.40 Міхась Пашкевіч даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» смс з інфармацыяй, што яго судзяць у судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля сценаў Акрэсціна 21 снежня.

Цікава, што пасля таго пікету Пашкевіча затрымлівалі міліцыянты. Аднак пасля паўгадзіннай гутаркі адпусцілі.

Пашкевіч таксама паведаміў, што разам з ім сёння будуць асуджаныя моладзевыя актывіста А.Жыгалка, А.Кіркевіч, В.Дамарад, М.Мацкевіч і З.Шурхай.

Падзяліцца навіной: 
АП

←Ярмошына і не думала, што АБСЕ пакладзе ёй свінню

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика