Радаслаў Сікорскі: Лукашэнка асабіста адказвае за лёс усіх арыштаваных

Источник материала:  
24.12.2010 15:22 — Новости Политики

Радаслаў Сікорскі: Лукашэнка асабіста адказвае за лёс усіх арыштаваных
daylife.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пагутарыў па тэлефоне з жонкай арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева - Вольгай.

У. Някляеў быў жорстка збіты і затрыманы 19 снежня перад дэманстрацыяй апазіцыі ў цэнтры Мінска, яго месцазнаходжанне (верагодна, следчы ізалятар КДБ) і стан здароўя да гэтага часу невядомыя.

Міністэрства замежных спраў Польшчы паведамляе, што падчас тэлефоннай размовы Радаслаў Сікорскі заявіў, што «як Польшча, так і Еўразвяз лічыць арышт яе мужа і астатніх затрыманых неабгрунтаваным і рашуча патрабуюць вызвалення іх з-пад варты». Міністар Сікорскі падкрэсліў, што Лукашэнка ўзяў на сябе асабістую адказнасць за лёс і здароўе ўсіх арыштаваных.

Міністр Радаслаў Сікорскі перадаў Вользе Някляева словы падтрымкі. Вольга Някляева гутарыла з міністрам Сікорскім, знаходзячыся перад варотамі КДБ у Мінску, дзе чакала інфармацыі наконт лёсё мужа. Яна падзякавала Польшчу і Еўразвязу за дапамогу і салідарнасць у гэтыя дні - цяжкія для яе асабіста і для ўсяго грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
Белорусский партизан

←Акцыі салідарнасці: Кіеў і Лондан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика