Хлусня «Беларусь-ТВ»: бусік з апаратурай ператварыўся ў тры аўтобусы са зброяй + відэа

Источник материала:  
24.12.2010 15:24 — Новости Политики

У гэтым урыўку рэпартажа дзяржаўнага спутнікавага тэлеканала «Беларусь ТВ» расказваецца пра напад спецназа на калону някляеўцаў у раёне вуліцы Няміга 19 снежня. Праўда, гэтая падзея падаецца як дзве асобныя. Першая навіна тэлеканала — «падвыпіўшая маладзёж» зладзіла патасоўку з міліцыяй, баронячы два аўтобусы, у якіх «па інфармацыі праваахоўных органаў была выбухоўка». Другая навіна — у раёне Нямігі затрыманы аўтобус з дубінкамі, жалезнымі прутамі, газавымі балончыкамі і г. д.

Насамрэч невялікая калона на чале з Някляевым і Статкевічам суправаджала мікрааўтобус з гукаапаратурай. На яе наляцелі ціхары, з дапамогай дубінак і шумавых гранатаў паклалі апазіцыянераў на зямлю і выкралі апаратуру. Някляева, непрытомнага пасля збіцця, занеслі назад у офіс.

З іншага боку: цалкам дзяржаўныя журналісты рэальнасць не сказілі. Сапраўды, апроч бусіка з апаратурай, былі два аўтобусы з выбухоўкай, дубінкамі і газавымі балончыкамі. Тыя, на якіх прыехалі спецназаўцы.

Падзяліцца навіной: 
СМ

←Радаслаў Сікорскі: Лукашэнка асабіста адказвае за лёс усіх арыштаваных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика