Freedom House заклікае да санкцыяў супраць Беларусі
Праваабарончая арганізацыя Freedom House вітала адзіную крытычную пазыцыю ЗША і Эўразьвязу адносна прэзыдэнцкіх выбараў ў Беларусі.
Праваабаронцы таксама заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам бліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Freedom House, распаўсюджаным 23 сьнежня.
Раней ў той жа дзень Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан і вышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай аб сытуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Яны заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых.
ЗША і Эўразьвяз заявілі, што перагледзяць дачыненьні зь Беларусьсю пасьля гвалтоўнага разгону пасьлявыбарчага мітынгу ў Менску.
Радые Свабода