Мама Маі Абромчык: Кветкі і цукеркі ў палаце ўжо няма дзе ставіць

Источник материала:  
24.12.2010 10:04 — Новости Политики

Мама Маі Абромчык: Кветкі і цукеркі ў палаце ўжо няма дзе ставіць
Здымак Алеся Пілецкага.

Мама збітай 19 снежня студэнткі даслала паведамленне ў Рэдакцыю «Нашай Нівы». Кацярына Абромчык напiсала, што сям’я рыхтуе заяву ў пракуратуру са скаргай на дзеянні міліцыі. «Спасибо всем сочувствующим! — піша яна. — Всем знакомым и незнакомым, кто приходил к ней в больницу с поддержкой. Майе пока действительно ничего не нужно. У нее цветов и конфет с фруктами пока огромное количество, поставить даже не куда. Приходите просто поддержать. Но там и так приходит много добрых людей!» І яна дадае: «Я надеюсь, такого больше не произойдет в нашей стране…»

22-гадовай дзяўчыне зламалі нагу — яе збівалі дубінкамі і нагамі, хоць яна ляжала на зямлі і крычала аб ратунку. 21 снежня ёй была зроблена аперацыя. Пакуль невядома, ці функцыі нагі цалкам адновяцца.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Freedom House заклікае да санкцыяў супраць Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика