МЗС Нямеччыны: Неадкладна вызваліце ўсіх арыштаваных і ўступіце ў дыялог з апазіцыяй
23.12.2010 10:09
—
Новости Политики
У сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і жорсткім падаўленнем дэманстрантаў, нязгодных з гэтымі вынікамі, нямецкае МЗС выклала амбасадару «чаканні федэральнага ўрада ад афіцыйнага Мінска», а менавіта «неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і ўступіць у дыялог з апазіцыяй».
Як паведамляюць у замежнапалітычным ведамстве Нямеччыны, таксама адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вестэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан.
Аналізуючы крытыку АБСЕ адносна падліку галасоў у Беларусі, Вестэрвэле адзначыў, што
«адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва»вядзе «сваю краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву». «Тыя, хто маніпулююць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, якія жадаюць скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнёрамі для ЕС», заявіў Вестэрвэле.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода