Літва і Еўропа былі занадта наіўныя

Источник материала:  
22.12.2010 15:02 — Новости Политики
Літва і Эўропа былі занадта наіўныя, калі верылі ў дэмакратычныя выбары ў Беларусі, заявіла сёньня сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дзягуцене на адным зь літоўскіх радыёканалаў, камэнтуючы выбары ў Беларусі.

{FOTOS}

Дзягуцене прызналася, што яна расчараваная ў Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго візыт у Вільню ў мінулым годзе даваў пэўныя надзеі.

"І Літва, і Эўропа былі занадта наіўныя, думаючы, што недэмакратычнымі спосабамі можна ўвесьці дэмакратыю, што чалавек, які нейкі час карыстаўся аўтарытарнымі мэтадамі, раптам прачнецца і стане дэмакратам. Цудаў не бывае, гэта яшчэ раз даказвае, што Беларусі трэба расьці, каб атрымаць урокі дэмакратыі", – сказала Дзягуцене.

"Сёньня перад Эўропай паўстала сур"ёзнае пытаньне – ці ня варта пасьля такіх выбараў перагледзець свае адносіны зь Менскам ня толькі Літве, але і іншым краінам Эўразьвязу",

– дадала сьпікер літоўскага парлямэнту.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Лявон Вольскі: Я паверыў у наш народ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика