Ірына Халіп затрымана на 72 гадзіны

Источник материала:  
21.12.2010 10:34 — Новости Политики

Жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэй Саннікава, карэспандэнт расійскай «Новой газеты» ў Беларусі Ірына Халіп знаходзіцца ў КДБ, паведаміў газете.ру намеснік галоўнага рэдактара «Новой газеты» Віталь Ярашэўскі.

Паводле яго слоў, Халіп затрымалі на 72 гадзіны (мінімум да вечара серады).

Ён дадаў, што ў найбліжэйшы час да Халіп павінен быць дапушчаны адвакат.

Раней паведамлялася, што журналістка была збітая пасля акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня калі ў прамым радыёэфіры давала інтэрв’ю радыё «Эхо Москвы», калі накіроўвалася ў траўмапункт са сваім мужам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым. Яе муж быў жорстка збіты, затрыманы і цяпер знаходзіцца ў КДБ.

Падзяліцца навіной: 

←Литва поддерживает позицию ОБСЕ о недемократичности выборов в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика