Ніхто не спяшаецца віншаваць Лукашэнку з неэлегантнай перамогай на выбарах

Источник материала:  
21.12.2010 10:44 — Новости Политики

Спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў паабяцаў павіншаваць Аляксандра Лукашэнку, які, паводле папярэдніх дадзеных, перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, пасля апублікавання афіцыйных дадзеных беларускага Цэнтрвыбаркама.

«Безумоўна, віншаванне будзе накіравана, нават няма сумневаў», — сказаў Грызлоў на пасяджэнні Дзярждумы ў аўторак у адказ на прапанову сябра фракцыі КПРФ Уладзіміра Уласа накіраваць такое віншаванне, піша газета.ру

Прэзідэнт Мядзведзеў таксама пакуль віншавання Лукашэнку не накіроўваў, а 20 снежня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам заявіў, што выбары ў Беларусі ўнутраная справа Беларусі.

Як заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю «Еўраньюс» яго павіншавалі з перамогай на выбарах прэзідэнты Казахстана Нурсултан Назарбаеў і Венесэулы Уга Чавес і шэраг іншых сяброў беларускага народу, у тым ліку Міхаіл Саакашвілі

аўда, на афіцыйным сайце прэзідэнта Казахстана (прынамсі, на рускай версіі) інфармацыі пра віншаванне Назарбаевым Лукашэнкі няма.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Ірына Халіп затрымана на 72 гадзіны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика