Раманчук сустрэўся з Лукашэнкам
Яраслаў Раманчук распавёў «НН» аб яе акалічнасцях: «Сёння, а 15.00 мне патэлефанавалі з Адміністрацыі і сказалі, што ёсць магчымасць сустрэцца з кіраўніком дзяржавы. Я пагадзіўся. Кароткая размова мела прайсці пасля завяршэння
Са словаў спадара Раманчука, размова з Лукашэнкам датычыла пераважна лёсу кіраўніка партыі АГП, Анатоля Лябедзькі.
«Я запытаўся, за што асудзілі Лябедзьку? Ці можна разлічваць на яго вызваленне ў бліжэйшы час?. Лукашэнка адказаў — «Паглядзім»,— паведаміў «Нашай Ніве» Раманчук. Пасля гэтага Лукашэнка яшчэ пацікавіўся ў Яраслава Раманчука наяўнасцю прапановаў для супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Намеснік старшыні АГП паведаміў кіраўніку дзяржавы, што мае дастаткова шмат напрацовак.
***
Нагадаем, што сёння раніцай Яраслаў Раманчук выступіў з заявай, у якой асудзіў дзеянні Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча. Заяву маланкава распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ.
«Наша Ніва» звярнулася да былога кандыдата па каментар.
«Я кажу пра тое, што Някляеў, Саннікаў, Статкевіч павінны адказаць за свае дзеянні. Акцыя павінна была быць праведзена згодна з ранейшымі дамоўленасцямі. Мы павінны былі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы і там мірна чакаць вынікаў выбараў.Аднак без кансультацый з маім штабам, са мной, было вырашана ісці да Дому урада», — распавёў карэспандэнту «НН» Яраслаў Раманчук.
Палітык таксама дадаў, што лічыць дзеянні апазіцыі на плошчы Незалежнасці правакацыйнымі: «Ну, пайшлі па праспекце. Ну, залезлі на Леніна… І што далей? Я таксама быў там. Бачыў, што плана дзеянняў не было. Гэтыя эмацыйныя рэчы і склалі падмурак для беспарадкаў».
Яраслаў Раманчук таксама распавёў, што яму паведамілі аб планах уладаў «разабрацца з палітычнымі партыямі», прадстаўнікі якіх вечарам 19 снежня удзельнічалі ў арганізацыі акцыі пратэсту.
«Мне распавялі, што ўлады збіраюцца зачыніць палітычныя партыі. Каб выратаваць сітуацыю, я і зрабіў адпаведную заяву.Я лічу, што зараз трэба вызваліць затрыманых людзей і правесці расследаванне, ва ўсім разабрацца», — распавёў «НН» Яраслаў Раманчук.
***
Дадамо таксама, што амаль адначасова з інфармацыяй аб сустрэчы Раманчука і Лукашэнкі з"явілася заява Нацыянальнай Рады АГП, у якой яна асуджае сённяшнія выказванні намесніка старшыні партыі АГП.