Лукашэнка на ты пра канкурэнтаў, бэсціў кожнага, брудна згадваў іх жанок
Аляксандр Лукашэнка ў часе
«На плошчы яны павінны былі прыняць рашэнне па лідэру — хто будзе замест Мілінкевіча. Месца вакантна. Усе працавалі на гэта, каб стаць лідэрам апазіцыі, і на Плошчы трэба было абвясціць», — сказаў Лукашэнка.
«Ён [Някляеў] адкрыта сказаў — мэта яго раскруціцца ў прэзідэнцкай кампаніі як кандыдату і з гэтага трампліна выйсці на парламенцкія выбары. Ну, трэба ж старасць забяспечыць», — дасціпнічаў Лукашэнка.
Аднак, заявіў ён, у гэтай жа ролі бачыла Андрэя Саньнікава яго жонка. «Але аб гэтым даведаўся Саннікаў. Калі яшчэ Саннікаў даведаўся — гэта паўбяды. Але даведалася „мамка“ [жонка Саннікава Ірына Халіп] і кажа:" Ты будзеш лідэрам! „Ёй, бачыш, першай лэдзі захацелася быць, таму яна стала штурхаць Саннікава да таго, каб ён на Плошчы заявіў“, — заявіў Лукашэнка так, нібы ён асбаіста праслухоўваў прыватныя размовы Саннікава й Халіп.
Лукашэнка паспрабаваў ізноў сутыкнуць розныя крылы апазіцыі: „Рымашэўскі прыйшоў у шал“, — працягваў ён: „Я гэтым казлам прарасейскім не дам захапіць уладу“, і пачаў каля вакзала збіраць сваіх людзей. Ён там сабраў тры калоны [напраўдзе — адна], і яны пайшлі сюды. І ў іх ужо намеціўся раздрай, бойка», — спадзяецца Лукашэнка.
«Мы проста чакалі заканчэння гэтага перадвыбарнага вэрхалу, каб нас не папракнулі ў тым, што мы спрабуем апусціць альтэрнатыўных кандыдатаў», — сказаў Лукашэнка. «А яны што, сумленныя чыстыя людзі? І мы аб гэтым скажам».
Далей ён у чарговы раз звязаў смерць журналіста Алега Бябеніна, аднаго з кіраўнікоў выбарчага штаба Андрэя Саннікава, з фінансавым пытаннем. «Чаму бацькі Бябенін маўчаць? Чаму адзін з дзеячаў, якому ён вёз 200 тысяч долараў, маўчыць ў анучку? І ці няма прычын у тым, што ён так азвярэла са сваёй мамка накідваецца на дзеючую ўладу?» — абвінавачваў Лукашэнка.
Ані Саннікаў, ані Рымашэўскі, ані Някляеў не могуць адказаць Лукашэнку. Яны сядзяць у невядома якой турме, і нават стан іх здароўя невядомы.
Мікола Бугай