Прыйшоў на выбары і даведаўся, што... ужо прагаласаваў
Мінчук прыйшоў прагаласаваць у дзень выбараў і даведаўся, што... ужо прагаласаваў датэрмінова ў пятніцу. Гэты выпадак апісвае ў сваім блогу кіраўнік штабу кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Юрась Меляшкевіч. Адбылася гэта на ўчастку №104 у Маскоўскім раёне, у будынку СШ №206. Дагэтуль назіральнікі фіксавалі ўскосныя сведчанні парушэнняў выбарчага кодэксу.
Вось як Юрась Меляшкевіч апісвае сённяшняе здарэнне. «Дзесці ў 11.45 на ўчастак прыйшоў выбарца, які пражывае на нашым участку і падчас атрымання бюлетэня высветлілася, што ён ужо прагаласаваў! Прагаласаваў датэрмінова ў пятніцу 17 снежня. Подпіс у ведамасці катэгарына не супадаў з сапраўдным подпісам. Мужчына вельмі абурыўся, камісія застапарылася, старшыня камісіі што шалёны бегаў па ўчастку і абражаў сяброў камісіі. У нейкі момант паспрабаваў наехаць на выбаршчыка – маўляў, ты пьяны? Але ўсім было відавочна, што мужчына цвярозы і адэкватны. Па дадзенаму факту склалі акт ад выбарца з подпісамі 4-х назіральнікаў. Таксама склалі скаргі ў пракуратуру, Цэнтральную выбарчую камісію і копію Насонасу ў камісію 104».
СП