Саннікаў: «Калі нам скажуць, што няма другога тура — мы будзем пратэставаць на Плошчы»

Источник материала:  
19.12.2010 09:55 — Новости Политики
Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў прагаласаваў на выбарчым участку на вуліцы Калініна ў Менску.

«Калі нам скажуць, што няма другога тура -мы будзем пратэставаць на Плошчы», сказаў ён

Саньнікаў прыйшоў галасаваць першым з кандыдатам. А 9-й раніцы ён прыехаў на выбарчы ўчастак у будынак гімназіі нумар 18 на вуліцы Калініна ў Менску разам з жонкай Ірынай Халіп і сынам Данікам.

Апусьціўшы з дапамогай Даніка бюлетэнь у урну, спадар Саньнікаў заявіў, што ён прагаласаваў «за свабодную Беларусь, за нармальнае жыцьцё», а таксама зазначыў, што мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы абавязкова адбудзецца.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Датэрмінова сагналі і самі прыйшлі 23,1%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика