Някляеў і Саннікаў гатовы прадаставіць замежным назіральнікам доказы фальсіфікацыі
Пра гэта яны заявілі 18 снежня на сумеснай
Як падкрэсліў на
Апрача таго, як зазначыў палітык, ва ўчастковых выбарчых камісіях практычна няма прадстаўнікоў кандыдатаў у прэзідэнты. «Прадстаўнікоў апазіцыйных партый у камісіях толькі 0,025%. У нас ужо ёсць доказы фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, і мы гатовы іх прадаставіць замежным назіральнікам заўтра, пасля закрыцця ўчасткаў», — сказаў Някляеў.
У сваю чаргу Андрэй Саннікаў заявіў, што чакае «абсалютна сумленнай ацэнкі ўсёй працэдуры выбараў, галасавання ад усіх назіральнікаў: БДІПЧ АБСЕ, СНД, Грузіі». «І рэакцыя, якой я чакаю ад міжнароднай супольнасці, — гэта дапамагчы Беларусі пазбавіцца ад дыктатуры», — сказаў Саннікаў.
Як паведаміў Някляеў, ужо гатовы сумесны зварот кандыдатаў у прэзідэнты да сусветнай супольнасці. «У гэтай заяве ясна сказана, што выбары несвабодныя, несправядлівыя і іх ні ў якім разе нельга прызнаваць. Ні з якімі агаворкамі», — зазначыў Някляеў. З гэтай заявай палітыкі маюць намер выступіць адразу пасля заканчэння галасавання.
Сяргей Пульша, БелаПАН